УРАЧЭ́БНЫ ЎЧА́СТАК,

частка тэрыторыі горада, прамысл. аб’екта, сельскай мясцовасці з пэўнай колькасцю насельніцтва, якая абслугоўваецца адным участковым (цэхавым) урачом і мед. сястрой. Паводле ўчасткова-тэр. прынцыпу працуюць урачы большасці амбулаторна-паліклінічных і медыка-санітарных частак, жаночых кансультацый, некат. спецыялізаваных устаноў.

Адрозніваюць гарадскія, сельскія, прыпісныя сельскія У.ў. Гарадскі У.ў. — раён абслугоўвання бальніцы, радзільнага дома, дзіцячай бальніцы (з дзіцячай паліклінікай) — забяспечвае правядзенне прафілакт. мерапрыемстваў, дыспансерызацыю, мед. рэабілітацыю. Сельскі У.ў. уключае лячэбна-прафілакт. ўстановы (амбулаторыі, фельчарска-акушэрскія пункты і інш.), якія абслугоўваюць насельніцтва па месцы жыхарства. Прыпісны сельскі У.ў. прылягае да раённага цэнтра, абслугоўваецца ўчастковым урачом паліклінічнага аддз. раённай бальніцы.

Э.​А.​Вальчук.

т. 16, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)